Дзіцячая кніга Пола Макартні "Высока ў аблоках" стане мультфільмам

Сцэнарый да стужкі напіша Джош Клаўснер, пастаноўкай зоймецца Тоні Бэнкрофт. Хто агучыць персанажаў мультфільма, пакуль не вядома. Сам Макартні збіраецца падрыхтаваць для саўндтрэка стужкі некалькі новых песень.


У пракаце "Высока ў аблоках" з'явіцца ў фармаце 3D у 2015 годзе.


Кніга Макартні была апублікаваная ў Брытаніі ў 2005 годзе. Яе галоўны герой — вавёрка, якая згубіла свой дом (лес быў знішчаны людзьмі). Вавёрка і сябры выпраўляюцца на пошукі цудоўнага вострава, дзе б усе яны маглі б пасяліцца.


Дарэчы, 14 кастрычніка свет убачыць новы альбом сэра Пола "New".

Паводле lenta.ru

Фота: www.mojo4music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі