Пол Макартні запісаў "апошнюю песню Бітлз" з дапамогай штучнага інтэлекту
![Легендарны "Бітлз" / gettyimages.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Bit.jpg.webp?itok=2_EIuxNT)
Легендарны "Бітлз" / gettyimages.com
Пол Макартні запісаў "апошнюю песню Бітлз" з дапамогай штучнага інтэлекту. Тэхналогія выкарыстоўвалася для "вымання" голасу Джона Ленана са старога дэмазапісу.
"Мы толькі што скончылі песню, яна будзе выпушчана ў гэтым годзе", — сказаў Макартні bbc.com. Ён не паведаміў, што гэта за песня, але, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра кампазіцыю Ленана 1978 года пад назвай Now And Then ("Тады і цяпер").
Макартні атрымаў дэмазапіс ад удавы Ленана Ёка Она за год да таго, як ён, Джордж Харысан і Рынга Стар пачалі працаваць над зборнікам "Анталогія".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.