ЕС першым у свеце прымае закон па рэгуляванні развіцця сістэм штучнага інтэлекту

Cістэмы штучнага інтэлекту павінны кантралявацца людзьмі і быць бяспечнымі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Cістэмы штучнага інтэлекту павінны кантралявацца людзьмі і быць бяспечнымі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

ЕС першым у свеце прымае закон па рэгуляванні развіцця сістэм штучнага інтэлекту і абароне ад іх грамадзян. У сераду яго ўхваліў Еўрапарламент, далей будзе працэдура ўзгаднення і зацверджання ўсімі краінамі Еўрасаюза ў Еўрапейскім Савеце, піша bbc.com.

Сістэмы штучнага інтэлекту падзеленыя на групы па ступенях рызыкі. Для кожнай з іх уведзены свае абмежаванні і меры кантролю. Некаторыя будуць папросту забароненыя ў Еўрасаюзе. Напрыклад, сістэмы, створаныя для таго, каб уплываць на падсвядомасць людзей, а таксама сістэмы біяметрычнага распазнання, якія працуюць у рэжыме рэальнага часу.

Сістэмы, якія ствараюць кантэнт (такія, як ChatGPT) павінны будуць, у прыватнасці, выразна маркіраваць сваю прадукцыю і не выдаваць яе за творчасць жывых людзей.

Раней прэс-служба Еўрапарламента заявіла, што сістэмы штучнага інтэлекту павінны кантралявацца людзьмі і быць бяспечнымі, празрыстымі, не павінны дыскрымінаваць карыстальнікаў, яны мусяць спрыяць абароне навакольнага асяроддзя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі