У небе над Партугаліяй заўважылі метэор

Аб'ект пакуль што не быў знойдзены

Аб'ект пакуль што не быў знойдзены / news.zerkalo.io

Учора ў Партугаліі заўважылі метэор - ён асвятліў начное неба і, здаецца, упаў. З'яву заўважылі і ў Іспаніі, піша "Зеркало" са спасылкай на карыстальнікі Reddit.

Паводле паведамленняў у сацсетках, след ад нябеснага цела быў зялёным або блакітнаватым. Па дадзеных выратавальнікаў, касмічны госць мог зваліцца як метэарыт у раёне горада Перэйра акругі Піньейру. Пажарныя-добраахвотнікі на той момант пацвердзілі інцыдэнт, не дадаўшы ніякай дадатковай інфармацыі пра яго.

Слядоў падзення пакуль так і не было знойдзена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі