Застанемся без ураджаю? Як замаразкі паўплываюць на палеткі беларусаў
![Беларускае поле падчас Дажынак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/sam2861.jpg.jpg.webp?itok=2DKxxK60)
Беларускае поле падчас Дажынак / Еўрарадыё
"Вінаграднік на ўчастку загінуў, зеляніна вымерзла". Беларусы скардзяцца на пастаянныя перапады тэмпературы і начныя замаразкі, якія забіваюць іх сады і агароды.
У Белгідрамеце б'юць трывогу: халады ў першай палове траўня паўплывалі на развіццё раслін, стрымлівалі з'яўленне ўсходаў яравых, рост траў, пагаршалі ўмовы для апылення квецені пладовых дрэў.
Ці можна абараніць свой участак ад начных халадоў? Што будзе з ураджаем і ці не застануцца беларусы сёлета без уласнай бульбы?
На пытанні Еўрарадыё адказвае спецыяліст па аграметэаралогіі, з якім мы пагаварылі пад выглядам занепакоенага дачніка.
Паклапаціцеся аб сваім участку загадзя
Сёлета вясна ў Беларусі пачалася рана, але замаразкі працягваюцца і яны інтэнсіўныя.
— Начныя тэмпературы хістае ў межах трох-чатырох, а часам і шасці градусаў ніжэй за нуль, — расказвае аграметэаролаг. — Калі маштабы вашых пасадак невялікія, трэба загадзя прыкрываць іх спанбондам. З падручных сродкаў выкарыстоўвайце палімерную плёнку, салому, нятканыя матэрыялы. Звычайна самыя моцныя замаразкі фіксуюцца раннім ранкам, таму трэба паспець падрыхтаваць свае ўчасткі да гэтага моманту.
![Останемся без урожая? Как заморозки повлияют на поля белорусов](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/sam3141.jpg.jpg.webp?itok=39wc12K_)
На добры ўраджай не спадзявайцеся
Перапады тэмпературы гэтай вясной паўплываюць на ўраджай, і добрым ён у Беларусі ўжо дакладна не будзе, кажа суразмоўца.
Па словах спецыяліста, асабліва дасталася Брэсцкай і Віцебскай абласцям, дзе замаразкі пашкодзілі палеткі з пасевамі рапсу, збожжавых культур, лёну і ўсходы кукурузы.
Ці можна іх выратаваць?
— У такіх вялікіх маштабах арганізаваць нешта даволі складана, — рэзюмуе аграметэаролаг.
Ад голаду беларусаў выратуе бульба
Па словах аграметэаролага, уплыў замаразкаў на ўраджай бульбы, калі вы, вядома, не садзілі яе ў сакавіку, невялікі. Пакуль клубні знаходзяцца ў грунце, хвалявацца не трэба. Але калі яна ўжо ўзышла, замаразкі, вядома, паўплываюць і на ўраджай бульбы.
![Останемся без урожая? Как заморозки повлияют на поля белорусов](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/sam3094_1.jpg.webp?itok=1sJfO0XJ)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.