Беларусь скараціла пастаўкі кураціны ў Расію

Віцебская бройлерная птушкафабрыка, ілюстрацыйнае фота

Віцебская бройлерная птушкафабрыка, ілюстрацыйнае фота / vitvesti.by

Беларусь у студзені-лютым на 9% скараціла пастаўкі мяса курыцы ў Расію (у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года). Такія звесткі прыводзіць выданне"Коммерсант". Нагадаем, Расія з пачатку года скасавала мыты на ўвоз кураціны ў краіну. У Маскве спадзяваліся, што гэта дазволіць насыціць рынак і ў выніку знізіць кошты. Імпарт мяса птушкі за два першыя месяцы года вырас на 16%, але чаканага эфекту гэта не дало.

Выраслі пастаўкі з Казахстана (у 2,3 разы да 23,25 тысяч тон) і Кітая (у 6,9 разы да 5,77 тысяч тон). Беларусь за гэтыя два месяцы адправіла ў Расію 5,75 тысяч тон. Усяго за гэтыя два месяцы ў РФ было імпартавана 44,73 тысяч тон кураціны.

Нагадаем, у Беларусі перыядычна ўводзяць абмежаванні на пастаўкі мяса птушкі за мяжу. Гэта робіцца, кажуць чыноўнікі, каб насыціць унутраны рынак.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі