Рынга Стар і Пол Макартні выступяць на цырымоніі ўручэння прэміі "Грэмі"

Рынга Стар і Пол Макартні разам выступяць на цырымоніі ўручэння прэміі "Грэмі". Пра гэта паведамляе сайт прэміі.


Сёлета 16-разовы ўладальнік самай прэстыжнай узнагароды ў галіне музыкі прэтэндуе на перамогу ў дзвюх намінацыях: кампазіцыя "Cut Me Some Slack", запісаная сэрам Полам з былымі ўдзельнікамі Nirvana, прэтэндуе на званне "лепшая рок песня", а фільм-канцэрт "Live Kisses", дзе Макартні выконвае песні з альбома "Kisses on the Bottom" можа апынуцца "Лемшым музычным фільмам" паводле "Грэмі".


Таксама абодва ўдзельнікі The Beatles атрымаюць гэтым разам узнагароду "Lifetime Achievement Award" ("Прэмія за жыццёвыя дасягненні"), якая прысуджаецца за асаблівы ўнёсак у індустрыю гуказапісу.


Апошні раз Стар і Макартні выступалі разам у 2009 годзе на дабрачынным канцэрце. У 2002 годзе яны бралі ўдзел у канцэрце памяці гітарыста The Beatles Джорджа Харысана, які памёр ад раку годам раней.


Цырымонія ўручэння прэміі "Грэмі" пройдзе 26 студзеня ў Лос-Анджэлесе.

Фота: ultimateclassicrock.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі