Джымі Пэйдж атрымае ўзнагароду за ўнікальны талент

Гітарыст легендарных Led Zeppelin Джымі Пэйдж атрымае адмысловую разавую ўзнагароду Rock'N'Roll Soul Award на цырымоніі ўручэння прэмій NME Awards. Пэйдж будзе асабіста прысутнічаць на цырымоніі, якая пройдзе 18 лютага ў Лондане, у канцэртнай зале O2 Academy Brixton.

Як патлумачылі арганізатары NME Awards, прэмія Rock'N'Roll Soul Award заснаваная для прызнання унікальнага таленту Джымі Пэйджа і ўшанавання яго, як аднаго з самых значных у гісторыі рока гітарыстаў, аўтараў і прадзюсараў, уплыў якога працягвае адлюстроўвацца ў музыцы сённяшніх артыстаў.

"Гэтая спецыяльная разавая прэмія была створаная, каб ўзнагародзіць адну з самых важных і культавых фігур нашага часу. У поп-культуры няма нікога падобнага Джымі Пэйджу, і для нас вялікі гонар ўручыць яму прэмію "Rock'N'Roll Soul Award" на цяперашняй цырымоніі", — заявіў рэдактар NME Майк Уільямс.

Падчас цырымоніі ўручэння NME Awards на сцэне выступяць Suede, Charli XCX, Run The Jewels, The Vaccines і Royal Blood.

Паводле music.com.ua

Фота: prostorockfest.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі