Дыпмісія Ірака ў Маскве эвакуюе іракцаў, гатовых вярнуцца з Беларусі дадому

Мігранты на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА​
Мігранты на беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА​

Пасольства Ірака ў Маскве абвясціла аб падрыхтоўцы эвакуацыйнай паездкі для іракцаў, якія ў цяперашні час знаходзяцца Беларусі, але гатовыя вярнуцца на радзіму. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце дыпмісіі.

Каб трапіць на самалёт, трэба патэлефанаваць у маскоўскае консульства праз мэсэнджар WhatsApp па тэлефоне +79652673377 альбо адправіць запыт на электронную пошту [email protected].

Нагадаем, раней стала вядома, што турэцкія авіякампаніі, а таксама "Белавія" больш не будуць браць на борт грамадзян Ірака, Сірыі і Емена, якія ляцяць з Турцыі ў Беларусь. У прэс-службе беларускай авіякампаніі адзначылі, што гэта рашэнне "кампетэнтных органаў Турцыі". 

Цяпер на беларуска-польскай мяжы знаходзяцца некалькі тысяч мігрантаў, якія хочуць праз Польшчу трапіць у Германію. Групы мігрантаў перыядычна спрабуюць прарвацца на тэрыторыю Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі