"Белавія" не будзе перавозіць з Турцыі грамадзян Ірака, Сірыі і Емена

"Белавія" не будзе перавозіць з Турцыі грамадзян Ірака, Сірыі і Емена

Кампанія "Белавія" з 12 лістапада не будзе браць на борт у Турцыі грамадзян Ірака, Сірыі і Емена, якія ляцяць у Беларусь. У прэс-службе кампаніі гэта тлумачаць рашэннем "кампетэнтных органаў Турцыі". 

"Пасажыры авіякампаніі "Белавія", якія трапляюць пад гэтую забарону, могуць зрабіць поўнае вяртанне кошту авіяквітка без утрыманняў па месцы яго набыцця", — дадаюць у кампаніі.

Напярэдадні авіякампанія Turkish Airlines заявіла, што не будзе пускаць на рэйсы ў Мінск грамадзян Сірыі, Ірака і Емена. Выключэнне складуць толькі ўладальнікі дыпламатычных пашпартоў. Такое рашэнне турэцкія ўлады прынялі пасля звестак пра будучыя санкцыі Еўрасаюза супраць кампаній, якія дапамагаюць беларускім уладам ствараць міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі