Вы тут

ФК "Дынама-Брэст" выступіў з афіцыйнай заявай наконт Марадоны

Дыега Марадона. Фота з архіва Еўрарадыё

Футбольны клуб "Дынама-Брэст" выступіў з афіцыйнай заявай наконт Дыега Марадоны

Як стала вядома сёння, аргенцінскі спецыяліст падпісаў кантракт з мексіканскім клубам "Дарадас", дзе ён будзе працаваць тэхнічным дырэктарам. Пры гэтым Марадона з'яўляецца старшынёй праўлення брэсцкага клуба. 

"Дыега Марадона быў запрошаны ў футбольны клуб "Дынама-Брэст" у якасці ганаровага прадстаўніка клуба. Асноўнымі яго абавязкамі з'яўляюцца папулярызацыя беларускага футбола, развіццё інфраструктуры, удзел у трансферных кампаніях, прыцягненне спонсараў, развіццё дзіцяча-юнацкага футбола. Згодна з умовамі кантракта, Дыега Марадона можа займаць пасады ў іншых арганізацыях", — гаворыцца ў заяве брэсцкага клуба.

Такім чынам, Марадона будзе займаць дзве пасады: адну ў Беларусі, другую — у Мексіцы. 

Дарэчы, гэта пацвердзіў у сацсетках і агент Дыега Марадоны.