Вы тут

ФК "Дынама-Брэст" патлумачыў, чаму Марадона больш не прыязджаў у Беларусь

Дыега Марадона ў Брэсце / Еўрарадыё

Дыега Марадона не прыехаў у Беларусь другі раз, бо не змог задаволіць тут свае трэнерскія амбіцыі. Пра гэта прэс-сакратар футбольнага клуба "Дынама-Брэст" Вольга Хіжынкова распавяла ў праграме "Спартыўная серада" на "Радыё-Мінск".

Па яе словах, Марадона хацеў трэніраваць каманду, а брэсцкі клуб прапаноўваў яму толькі прадстаўнічую ролю. "Марадона з ёй ўнутрана не пагадзіўся. Таму, атрымаўшы прапанову ад мексіканскага "Дарадаса", ён яго прыняў", — цытуюць словы Хіжынковай "Мінск-Навіны".

Старшынёй праўлення брэсцкага "Дынама" Дыега Марадона стаў у траўні 2018-га. У ліпені таго ж года ён прыляцеў у Брэст. А ўжо ў верасні ўзначаліў мексіканскі клуб "Дарадас", адкуль сышоў у чэрвені 2019 года па стане здароўя. 

Цяпер Марадона з'яўляецца ў сябе на радзіме галоўным трэнерам клуба "Гімнасія і Эсгрыма" з Ла-Платы. 

Дарэчы, пра брастаўчан аргенцінец не забыўся. Калі дынамаўцы сталі чэмпіёнамі Беларусі, ён павіншаваў іх у сваім акаўнце ў Instagram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.