Вы тут

Марадона хоча зноў прыехаць у Беларусь і сустрэцца з Лукашэнкам

Марадона ў Брэсце, ліпень 2018 года / Reuters

Дыега Марадона хоча зноў прыехаць у Беларусь і сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведаміў адвакат знакамітага аргенцінца, ганаровага прэзідэнта брэсцкага "Дынама" Маціяс Морла, інфармуе ar.marca.com. Па словах Морлы, ён размаўляў з прадстаўнікамі брэсцкага "Дынама". Дыега, які нядаўна перанёс аперацыю на назе, даведаўся, што ў Брэсце пра яго памятаюць і падарылі матацыкл Harley Davidson. "Мы адправімся ў Беларусь", — сказаў адвакат.

Марадона быў з кароткім візітам у Беларусі ў ліпені 2018-га. Ён наведаў футбольны матч брэсцкага "Дынама", паразмаўляў з футбалістамі, правёў прэс-канферэнцыю. Сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, якім ён "захапляецца", тады ў яго не атрымалася. У жніўні мінулага года аргенцінец павіншаваў праз Instagram Лукашэнку з днём нараджэння і паабяцаў нарэшце выйсці на працу ў Брэсце. Але ў Беларусі не з'явіўся, працаўладкоўваўся ў Мексіцы.

ar.marca.com
ar.marca.com