Вы тут

Дворнік прызначаны віцэ-прэм'ерам Беларусі

Уладзімір Дворнік / gomel.today

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Дворніка намеснікам прэм'ер-міністра, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка. 

Перад гэтым Дворнік узначальваў Гомельскую вобласць. Прызначаючы яго на новую пасаду, кіраўнік дзяржавы згадаў, што Дворнік прайшоў добрую школу не толькі на абласным узроўні, але і ў сельскай гаспадарцы. "І гузы там набівалі, і падалі, і падымаліся. Усё ў вас было, а гэта неацэнны досвед, які спатрэбіцца на працы віцэ-прэм'ерам", — заявіў Лукашэнка.

На пасадзе віцэ-прэм'ера Дворнік будзе курыраваць развіццё аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Раней гэтую сферу курыраваў Міхаіл Русы, якога пасля скандалу з "абас...нымі каровамі" на Шклоўшчыне прызначылі памочнікам прэзідэнта па Магілёўскай вобласці. 

Хто заменіць Дворніка на пасадзе кіраўніка Гомельшчыны, пакуль не паведамляецца. Лукашэнка папярэдзіў Дворніка, што за ім застанецца Гомельская вобласць у кадравых адносiнах.