Вы тут

Для беларусаў, якія прылятаюць у Расію, усё ж адмянілі ПЛР-тэсты

"Белавія" раней ужо анансавала адмену ПЛР-тэстаў для беларусаў, якія ляцяць у РФ / @belavia_official

Грамадзянам Беларусі больш не трэба рабіць ПЛР-тэсты на COVID-19 перад палётам у Расію. Такое рашэнне прыняў расійскі аператыўны штаб па папярэджанні завозу і распаўсюду новай каранавіруснай інфекцыі. Чарговае пасяджэнне штаба адбылося сёння, паведамляе сайт урада РФ.

Пры гэтым для іншых замежнікаў гэтае правіла — прад'явіць па прылёце ў Расію вынікі ПЛР-тэставання — захоўваецца.  

Нагадаем, у сярэдзіне чэрвеня ўжо з'яўлялася інфармацыя, што на рэйсах з Беларусі ў Расію больш не будуць правяраць ПЛР-тэсты і даведкі пра вакцынацыю. Пазней у прэс-службе "Белавія" ўдакладнілі, што тэсты і даведкі ўсё ж патрэбныя.

Пры ўездзе ў Расію праз сухапутную мяжу абавязковыя ПЛР-тэсты скасавалі яшчэ ў красавіку.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.