Дэпутаты Дзярждумы РФ абмяркуюць адмену роўмінгу з Беларуссю

Дэпутаты Дзярждумы РФ абмяркуюць адмену роўмінгу з Беларуссю

У Дзярждуму РФ паступіў законапраект аб адмене роўмінгу з Беларуссю. Ініцыятарамі яго разгляду сталі дэпутаты ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі.

У тлумачальнай запісцы да дакумента гаворыцца, што роўмінг паміж абанентамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, можа быць адменены з 1 студзеня 2018 года. Згодна з праектам закона, расійскія і беларускія абаненты змогуць таксама карыстацца інтэрнэтам па ўнутраных тарыфах аператараў сотавай сувязі.

"Для далейшага паглыблення інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы патрабуецца праца ў многіх напрамках, у тым ліку і ў напрамку даступнасці мабільнай сувязі", — цытуе запіску сайт газеты "Коммерсантъ".

У выпадку прыняцця дакумента ў расійскі закон "Аб сувязі" будуць унесеныя папраўкі, якія афіцыйна зафіксуюць адмену роўмінгу з Беларуссю. Аналагічныя змены адбудуцца і ў беларускім заканадаўстве.

26 чэрвеня пра магчымую адмену роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй у эфіры канала "Беларусь 1" распавёў расійскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў. Ідэю падтрымалі спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Матвіенка і кіраўнік Мінкамсувязі Расіі Мікалай Нікіфараў. Апошні, аднак, заўважыў, што спачатку ідэю павінныя ацаніць і абмеркаваць аператары сотавай сувязі дзвюх краінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі