Матвіенка падтрымала прапанову адмяніць роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй

Матвіенка падтрымала прапанову адмяніць роўмінг паміж Беларуссю і Расіяй

Ідэю аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй падтрымала спікер Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Матвіенка на пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, інфармуе БЕЛТА.

Праблему роўмінгу агучыў на пасяджэнні намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэй Белякоў. Ён прапанаваў Саюзнай дзяржаве ўзяць на ўзбраенне досвед Еўрасаюза, дзе роўмінг нядаўна быў адменены. Дарэчы, нядаўна тое самае казаў расійскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў

Матвіенка падтрымала ідэю і звярнулася да міністра сувязі і масавых камунікацый Расіі Мікалая Нікіфарава. Яна дала міністру месяц на прапрацоўку гэтай прапановы. На думку Матвіенкі, сотавыя аператары і IT-кампаніі маглі б адмовіцца ад часткі сваіх прыбыткаў і падтрымаць адмену роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі