Дэніэл Крэйг больш стыльны, чым прынц Чарльз

Паводле версіі мужчынскага часопіса GQ, акцёр Дэніэл Крэйг ужо другі год запар названы самым стыльным брытанцам.  Паводле паведамлення Reuters, на другім месцы рэйтынгу - акцёр і комік Ноэль Філдынг, трэцім - уладальнік Оскара 2008 года за лепшую мужчынскую ролю Дэніэл Дэй-Люіс.

Чацвёртую пазіцыю ў спісе самых стыльных заняў яшчэ адзін кінаакцёр - Джэймс Макэвой ("Адкупленне"), а на пятым - дызайнер дома Gucci Том Форд.

У першай дзесятцы GQ таксама апынуліся кіназорка Джуд Лоў, партнёр Элтана Джона Дэвід Ферніш, футбаліст Дэвід Бэкхэм і лідэр брытанскіх кансерватараў Дэвід Кэмеран.

З каралеўскай сям'і вышэй за ўсіх у рэйтынгу апынуўся прынц Гары - на 12-м месцы, а яго бацька прынц Чарльз - на 25-м. А вось прынц Уільям займае 16-е месца.

Фота: movie.moldova.org