Вы тут

Дзень горада Кішынёва: кураняты-грыль, вышыванкі і Зяленскі за святочным сталом

ZdG

14 кастрычніка сталіцы Малдовы Кішынёву споўнілася 583 гады. Святкаванне пачалося рана раніцай з ускладання кветак да помніка Штэфана Вялікага, а таксама з імшы ў Кафедральным саборы Раства Хрыстовага, завяршылася канцэртам на плошчы Вялікага Нацыянальнага Сходу.

У час дня горада журналісты ZdG спыталі жыхароў, каго б яны запрасілі на святочны абед. У спісе апынуліся Зяленскі, Пуцін і новая прэм'ер-міністр Малдовы Мая Санд. Іх бы гасцінныя малдаване накармілі галубцамі, плацындамі і напаілі новым віном. Глядзіце, як гэта было.