У Малдове вынеслі прысуд топ-чыноўніку разведкі, затрыманаму за працу на КДБ Беларусі

Аляксандру Балан прысутнічаў на судзе па відэасувязі

Аляксандру Балан прысутнічаў на судзе па відэасувязі / tvrmoldova.md

У Малдове адбыўся суд над былым намеснікам дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі Аляксандру Баланам. Яго вінавацілі ў разгалошванні дзяржаўнай таямніцы.

Суд прайшоў у закрытым рэжыме. Як адзначае newsmaker.md, Балан удзельнічаў у пасяджэнні па відэасувязі, бо знаходзіцца пад хатнім арыштам у Румыніі. Там яго арыштавалі за аналагічнае злачынства: Балана злавілі на перадачы інфармацыі Камітэту дзяржбяспекі Беларусі.

Балан прызнаў сваю віну і быў прысуджаны да паўтара года пазбаўлення волі. Таксама яму забаранілі займаць дзяржаўныя пасады тэрмінам на 2,5 года.

Аляксандру Балана затрымалі ў Румыніі ў верасні 2025 года ў рамках сумеснай аперацыі спецслужбаў Чэхіі, Венгрыі і Румыніі. Тады была выкрытая сетка агентаў беларускага КДБ у некалькіх краінах Еўропы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.