"Давай на раз, два, тры" з гуртом Hurma (відэа)

Мінскі гурт Hurma дзеліцца свежым кліпам на песню "Давай на раз, два, тры". Відэа здымалася цягам аднаго дня, але ў два заходы: на паркінгу і ў горадзе — ад Трактарнага завода да вакзала. Прычым, на вакзале музыкаў чакалі сапраўдныя прыгоды.


"Вакзал выклікаў у нас складанасці, бо мы не дамаўляліся ні з кім наконт здымак, а проста здымалі, — узгадвае лідар "Хурмы" Мікіта Найдзёнаў. — Спачатку дзяжурная пачала нас выганяць. Потым мы ўзялі дазвол у начальніка вакзала. Аднак у пастарунак мы ўсё ж патрапілі, амапавец не паверыў нашаму дазволу на здымкі, маўляў, я і сам магу такіх напісаць. Але потым усё праверыў і адпусціў".


Кліп, кажа Мікіта, атрымаўся такім жа халодным, як і песня песня. Рэжысёрам і аператарам відэа выступіў студэнт Акадэміі мастацтваў Дзіма Ляўкоўскі. Сцэнар і ідэя кліпу належыць Максіму Зайцаву.


Бліжэйшы выступ "Хурмы" адбудзецца 24 кастрычніка на Acoustic Yellow Fest у рок-бары "Крылы". У лістападзе гурт збіраецца адсвяткаваць свой першы Дзень нараджэння сяброўскім канцэртам-вечарынкай.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі