Дар'я Домрачава атрымала другі дыплом аб вышэйшай адукацыі

Беларуская біятланістка Дар'я Дамрачава атрымала другую вышэйшую адукацыю.

Аб гэтым спартсменка паведаміла ў сваім інстраграме і сацыяльных сетках.

"Ура! Дыпломная праца абароненая! Вялікая справа, якая адкладалася 2 гады, зробленая. На фота: я, Дзмітрый Уладзіміравіч — кіраўнік маёй дыпломная працы і... абаронены дыплом! Дзякуй, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт! Дзякуй Вышэйшая школа кіравання бізнэсам. У прадчуванні сустрэчы, афіцыйнага ўручэння дыплома і выпуска!:)", — напісала знакамітая спартсменка.

Алімпійская чэмпіёнка абараніла дыплом па тэме "Абарона правоў у сеціве інтэрнэт".

Першы дыплом Дар'я Домрачава атрымала ў 2009 годзе па спецыяльнасці "Эканоміка і кіраванне турызмам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі