Памёр былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека

У 2020 годзе ён падпісаў адкрыты ліст спартсменаў супраць гвалту

У 2020 годзе ён падпісаў адкрыты ліст спартсменаў супраць гвалту / НОК

10 жніўня 2026 года памёр былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека. Яму было 76 гадоў.

Пра смерць трэнера паведаміў беларускі метальнік молата, срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў Вадзім Дзевятоўскі на сваёй старонцы ў Instagram.

Паводле выдання betnews.by, смерці Казекі папярэднічала непрацяглая кома. У яе трэнер патрапіў пасля няшчаснага выпадку — ён працаваў на дачы, дзе ўпаў і страціў прытомнасць. З комы Казека так і не выйшаў.

Мікалай Казека ўзначальваў зборную Беларусі па фрыстайле з 1993 года. Пад яго кіраўніцтвам спартсмены заваявалі восем алімпійскіх медалёў, у тым ліку чатыры залатыя.

Нагадаем, у 2020 годзе Казека падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спорту з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пасля гэтага ён трапіў у чорны спіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.