Вы тут

"Дарослыя, выратуйце нас": дзевяцікласніца просіць адмяніць экзамены ў Беларусі

Варвара Палякова падчас спаборніцтваў у Рызе / фота Уладзіміра Барскага

Дзевяцікласніца Варвара Палякова запісала відэа, у якім выказвае салідарнасць з аўтарамі петыцыі па адмене экзаменаў у беларускіх школах падчас пандэміі. Дзяўчына з'яўляецца чэмпіёнкай краіны па шахматах сярод юніёраў.

"Дарослыя, выратуйте нас, мы — вашая будучыня", — кажа Варвара.

Аўтаркай петыцыі выступіла пісьменніца і маці дзевяцікласніцы Яўгенія Пастэрнак. Яна вінаваціць Мінадукацыі ў бяздзейнасці падчас эпідэміі каранавіруса: 

"Мне вельмі шкада, што пад дзеяннем каранавіруса замест вас у прасторы ўтварылася чорная дзірка. Ніводнага своечасова прынятага рашэння. Абсалютная бездапаможнасць. Усе нашы суседзі перайшлі на дыстанцыйнае навучанне. Беларусь — адзіная краіна, якая гэтага не зрабіла, але не таму, што так лепш ці так больш правільна. Гэта адбылося таму, што міністэрства не змагло нічога зрабіць". 

На абед 24 траўня петыцыю падпісала 6649 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.