Далёкі Усход Расіі затапіла надзвычайная паводка (фота+відэа)

У выніку ў трох рэгіёнах Далёкаўсходняй федэральнай акругі падтоплена ўжо 140 населеных пунктаў. З іх больш за 100 размяшчаюцца ў Амурскай вобласці. Выратавальнікі кажуць, што ў вадзе застаюцца больш за 5 тысяч жылых дамоў. У зоне стыхіі знаходзяцца каля 30 тысяч чалавек, у тым ліку, больш за 8 тысяч дзяцей.



Як паведамляюць СМІ, з зон паводкі ў Прыамур'і эвакуяваныя каля 16 тысяч чалавек.



Паводле прагнозаў, 20-25 жніўня ўзровень вады можа дасягнуць 7 м. У сувязі з гэтым у Хабараўску тэрмінова ўзводзяцца дамбы, да працы далучыліся вайскоўцы і добраахвотнікі. У горадзе ствараецца запас пітной вады і медыкаментаў.



У Камсамольску-на-Амуры пік паводкі чакаецца 27-31 жніўня, там узровень ракі можа перавысіць 7 м.



Наступствы паводкі на Далёкім Усходзе ліквідуюцца трэці тыдзень.



Фота — Ітар-Тас

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі