ДАІ рыхтуе змены ў ПДР: яны закрануць раварыстаў, скутарыстаў, электрамабілі

ДАІ рыхтуе змены ў ПДР: яны закрануць раварыстаў, скутарыстаў, электрамабілі

ДАІ рыхтуе змены ў Правілы дарожнага руху, піша auto.onliner.by. Паведамляецца, што гэтыя змены не будуць глабальнымі, але наблізяць ПДР да  сучаснасці. 

У новых Правілах будзе згаданы электратранспарт (самакаты, монаколы, гіраскутары і інш.). Яны будуць аднесеныя да сродкаў персанальнай мабільнасці. Чалавек, які кіруе імі, застанецца пешаходам. Пры наяўнасці веладарожкі ён павінен ехаць па ёй, калі дарожкі няма — па тратуары, але з захаваннем бяспекі пешых удзельнікаў.

Электрамабілям дазволяць рухацца па вылучаных палосах для грамадскага транспарту. Электраскутары прыраўняюць да звычайных скутараў.

На веладарожках будуць рабіць новую, больш заўважную разметку. Новыя правілы будуць патрабаваць ад раварыстаў спешвацца толькі на нерэгуляваных пераходах. Там, дзе ёсць святлафор, спешвацца будзе не трэба, толькі знізіць хуткасць і ехаць па пераходзе з хуткасцю пешахода.

Яшчэ адна важная змена — так званае правіла "дзвюх палос". Калі падчас праезду аўтамабіля па пешаходным пераходзе паміж пешаходам і машынай больш за дзве паласы, то будзе лічыцца, што кіроўца прапусціў чалавека. 

Таксама з'явіцца вялікі комплекс новых дарожных знакаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі