Вы тут

Па дарозе без гаджэта, капюшона і электрасамаката: тлумачым, як зменяцца ПДР

Фота носіць ілюстрацыйны характар / cyclepedia.ru

Новая рэдакцыя правіл дарожнага руху забароніць пешаходам пераходзіць дарогу, адцягваючы ўвагу на гаджэты. Пра гэта паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка. Паводле яго слоў, піша БелТА, зараз дакумент знаходзіцца на ўзгадненні з дзяржаўнымі органамі.

Неабходнасць змяніць правілы ўзнікла ў тым ліку з-за развіцця тэхналогій. У новай рэдакцыі з'явіцца тэрмін "сродкі персанальнай мабільнасці". Да іх аднясуць прылады, якія маюць рухавік. Максімальна дапушчальная хуткасць, з якой можна будзе на іх ездзіць, складзе 25 км/г. Уладальнікаў прыраўняюць да пешаходаў.

Reuters
ogtrk.ru

Абноўленыя правілы забароняць пешаходам пераходзіць дарогу ў навушніках, капюшоне ці, напрыклад, гледзячы ў тэлефон

Гэта будзе прыраўноўвацца да "дзеянняў, якія пагражаюць бяспецы дарожнага руху".

Таксама ў ПДР з'явіцца паняцце "зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху". Да такіх зон, напрыклад, аднясуць невялікія вуліцы ў цэнтры горада, дзе ходзіць шмат пешаходаў, але, у той жа час, па якіх ездзяць машыны. Уезды ў такія месцы пазначаць адмысловымі знакамі. Хуткасць там плануюць абмежаваць да 30 км/г.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.