Вы тут

Дачакаліся: у Мінску ізноў прагучыць "Народны альбом"!

Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Аляксандр Памідораў / Еўрарадыё

Вясной, 16 красавіка, у Мінску ізноў загучыць "Народны альбом" — супольны музычны праект на вершы Міхала Анемпадыстава. Здавалася б, да канцэрта яшчэ далёка. Але падрыхтоўку да выступу музыканты ўжо распачалі. Справа ў тым, што ў праекце задзейнічана шмат музыкантаў з розных калектываў. І нават — з розных краін. Да ўсяго, не выключана, што музыканты гэтым разам вырашылі нам нейкую новую "разынку" падрыхтаваць...

У чым сакрэт папулярнасці "Народнага альбома" ў слухачоў і ці не надакучыў ён удзельнікам гэтага супольнага праекта? Ці змяняецца нешта ў падачы "Народнага альбома"? Ці гатовыя ўдзельнікі праекта саступіць месца на сцэне "маладому пакаленню"?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнік супольнага праекта "Народны альбом" Аляксандр Памідораў і прадзюсар Уладзімір Шаблінскі

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.