Да ўладальнікаў салігорскага медыя "Лідэр-Прэс" прыйшлі з ператрусам

Салігорская газета "Лідэр-Прэс"​ / press-club.by
Салігорская газета "Лідэр-Прэс"​ / press-club.by

У рэдакцыі прыватнага салігорскага медыя "Лідэр-Прэс" напярэдадні прайшоў ператрус, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Сілавікі прыйшлі і дадому да уладальнікаў выдання Уфімцавым.

Галоўны рэдактар "Лідэр-Прэс" Галіна Уфімцава не стала распавядаць падрабязнасці, патлумачыла падпіскай аб неразгалошваньні, якую далі яе сын і нявестка. Іх напярэдадні забіралі ў пастарунак міліцыі. Апытвалі, а затым адпусцілі. Малодшыя Уфімцавы таксама з'яўляюцца супрацоўнікамі "Лідэр-Прэс".

Зараз медыя працуе толькі як інфармацыйны партал, аднак да сакавіка рэдакцыя выпускала і друкаваную версію. У пачатку вясны ад газеты давялося адмовіцца. Тады ў рэдакцыі гэты крок патлумачылі эканамічнымі прычынамі — сказалі, што яшчэ пару гадоў таму "Лідэр-Прэс" быў паспяховым бізнэс-праектам, "які чыталі амаль у кожнай другой сям'і Салігорска". Штотыднёвы тыраж мог даходзіць да 18 тысяч асобнікаў, выданне мела "вялікі даход".

"За апошнія тры гады шмат што змянілася", — адзначылі тады ў рэдакцыі.

На працягу апошняга года ў Беларусі цэлы шэраг недзяржаўных газет засталіся без друкаваных версій. Перасталі выходзіць на паперы як вялікія выданні ("Свабодныя навіны плюс", "БелГазета", "Народная воля"), так і рэгіянальныя ("Брэсцкая газета"). У большасці выпадкаў прычына ў тым, што друкарні адмаўляюцца друкаваць незалежныя медыя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі