Да ўгодкаў БНР зняты фільм пра тыя падзеі
Рэжысёр Юры Хашчавацкі і пісьменнік Уладзімір Арлоў знялі фільм пра абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Як паведаміў Еўрарадыё аўтар сцэнарыя Уладзімір Арлоў, фільм здымаўся адмыслова для беларускага тыдня ў Страсбургу, які мінуў нядаўна. Але аўтары здымалі стужку для беларускага гледача. Арлоў: Гэты фільм імкнецца адказаць на пытанне, чаму БНР не адбылася як дзяржава 90 гадоў таму. Якую ролю ў гэтым адыграла Еўропа і буйныя дзяржавы. Мы там разважаем, ці мы не сустракаемся з рэцыдывамі таго даўняга стаўлення да Беларусі ўжо ў 21-м стагоддзі.
Фільм даступны да спампоўвання на шэрагу файлаабменнікаў у Інтэрнэце.
Фільм даступны да спампоўвання на шэрагу файлаабменнікаў у Інтэрнэце.