Вы тут

"Да слёз перажывае за Надзю": сястра лідара Irdorath наведала яго ў турме

Уладзімір і Надзея Калачы / Еўрарадыё

Лідэр гурта Irdorath Уладзімір Калач у турме больш за ўсё перажывае на жонку Надзею. Фронвумэн каманды, як і муж, асуджана на 2 гады калоніі за ігру на валынках падчас пратэстаў 2020 года. Яны не бачыліся і не размаўлялі з моманту затрымання — 2 жніўня 2021 года.

Сястра Уладзіміра сустрэлася з ім у турме.

"Ён да слёз перажывае пра Надзю і пра яе здароўе (зубы). За сябе не хвалюецца, кажа што добра ладзіць з людзьмі, таму ўсё будзе добра. Ён кожную хвіліну думае толькі пра Надзю і пра доўгае расстанне, гэта цяжка",напісала Валянціна Калач.

Па словах Валянціны, Уладзімір трымаецца добра. Ён дзякуе ўсім, хто перажывае за іх з Надзеяй лёс. Падтрымка людзей робіць яго спакойным.

Наперадзе — прысуд іншым удзельнікам гурта Irdorath — Пятру і Юліі Марчанкма і Антону Шніпу. Уладзімір спадзяецца, што прысуд будзе мякчэйшым, чым той, які атрымалі яны з Надзеяй.

21 жніўня па справе Irdorath было затрымана 14 чалавек, шасцярых з іх абвінавацілі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "навучанні або іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях", а таксама "фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.