Да канца 2016 года ўлады чакаюць курс долара ў 19 350 рублёў

Да канца 2016 года ўлады чакаюць курс долара ў 19 350 рублёў

Да канца 2016 курс долара ў Беларусі, на думку ўладаў, можа скласці 19 350 рублёў. Паводле інфармацыі БелаПАН, такую ацэнку даў Нацбанк падчас вызначэння асноўных напрамкаў курсавай палітыкі на будучы год.

Мяркуецца, што курсавая палітыка застанецца гнуткай. Абменны курс у 2016 годзе, як і сёлета, будзе вызначацца на падставе попыту і прапановы валют на ўнутраным рынку. Нацбанк плануе, што валютныя таргі на біржы ў наступным годзе будуць працягваць праходзіць у рэжыме бесперапыннага двайнога аўкцыёну. Акрамя таго, Нацбанк плануе мінімізаваць валютныя інтэрвенцыі. Прадаваць валюту на біржы Нацбанк плануе толькі дзеля недапушчэння рэзкіх ваганняў катыровак валют.

Як адзначае БелаПАН, усе афіцыйныя прагнозныя параметры на будучы год будуюцца на дапушчэнні, што сярэдні кошт нафты на сусветным рынку складзе ў 2016 годзе 50 долараў за барэль, а долар у сярэднім будзе каштаваць у Расіі 63 расійскія рублі.

Праўда, аналітыкі фінансавага рынку мяркуюць, што да канца 2016 года курс долара ў краіне дасягне 20-20,5 тыс. рублёў (з улікам дэнамінацыі, запланаванай на сярэдзіну года — 2-2,5 рубля). Такое меркаванне, напрыклад, выказаў старэйшы аналітык "Альпары" Вадзім Іосуб.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі