Cёння можа вызначыцца чэмпіён Беларусі па футболе — і гэта будзе не БАТЭ

Cёння можа вызначыцца чэмпіён Беларусі па футболе — і гэта будзе не БАТЭ

10 лістапада, за два туры да канца чэмпіяната Беларусі па футболе, можа вызначыцца пераможца турніра. І, калі гэта адбудзецца, чэмпіёнам краіны ўпершыню за апошнія 13 гадоў стане не барысаўскі БАТЭ.

Датэрмінова стаць чэмпіёнам краіны можа "Дынама-Брэст". Для гэтага берасцейцам трэба выйграць у гасцях у "Іслачы". У такім выпадку вынік матча з "Віцебскам", які сёння праводзіць БАТЭ, ужо не будзе мець значэння, бо за два туры да канца чэмпіяната каманда з Брэста будзе мець 7 ачкоў перавагі.

Футбалісты БАТЭ заставаліся аднаасобным лідарам беларускага футбола цягам 13 гадоў. Менавіта столькі — 13 разоў запар — яны выйгравалі чэмпіянат Беларусі. Калі "Дынама-Брэст" сёння выйграе, клубу з Барысава не застанецца нічога, як працягнуць змагацца з салігорскім "Шахцёрам" за срэбныя медалі нацыянальнага першынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі