Цяжарная чачэнка ледзь не нарадзіла ў цягніку Брэст — Тэрэспаль

Цяжарная чачэнка ледзь не нарадзіла ў цягніку Брэст — Тэрэспаль

Проста з цягніка Брэст — Тэрэспаль у польскую лякарню трапіла цяжарная чачэнка, у якой падчас паездкі адышлі воды, перадае БелаПАН.

Здарэнне адбылося 28 кастрычніка. Зранку ў гэты дзень жанчына з мужам і дзецьмі выехала з Брэста ў польскі Тэрэспаль на цягніку. Сям'я меркавала падаць хадайніцтва аб атрыманні ў Польшчы статусу бежанцаў.

Сям'я прайшла ў Тэрэспалі пашпартны кантроль, пасля чаго іх разам з іншымі чачэнцамі адправілі ў цягнік для вяртання ў Брэст. У цягніку ў жанчыны адышлі воды, таму туды выклікалі хуткую дапамогу, якая даставіла чачэнку ў шпіталь. Муж і дзеці жанчыны не маглі застацца ў Польшчы і вярнуліся ў Брэст.

Паводле інфармацыі некаторых СМІ, жанчына нарадзіла ў Польшчы.

Паведамляецца, што на цяперашні час у Брэсце знаходзіцца каля 1500 бежанцаў, пераважна з Чачні. Яны хочуць праехаць у Польшчу, каб атрымаць там статус бежанцаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі