Цягам гэтага года Вадзім Іосуб рэкамендуе захоўваць валюту ў доларах

Цягам гэтага года Вадзім Іосуб рэкамендуе захоўваць валюту ў доларах

Старшы аналітык кампаніі "Альпары" Вадзім Іосуб мяркуе, што цягам года самай выгаднай валютай для захоўвання зберажэнняў будзе долар ЗША. Эксперт звязвае гэта з тым, што палітыка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША робіцца больш жорсткай. І, у прыватнасці, з павышэннем стаўкі ФРС — аналага беларускай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.

Па словах Іосуба, 14 сакавіка пачынаецца чарговае пасяджэнне ФРС. Традыцыйна яно зойме два дні. Верагоднасць, што заўтра стаўка будзе павышаная, рынак ацэньвае больш як у 90%. "Кансенсус указвае на тое, што цягам года стаўку ў ЗША паднімуць яшчэ двойчы. На іншых буйных рынках (у першую чаргу, у Японіі і ў Еўропе) стаўка на нулі, працягвае працаваць друкарскі станок. Усё гэта з высокай верагоднасцю ўказвае на тое, што долар будзе расці", — мяркуе Вадзім Іосуб.

"Таму, калі вас хвалюе пытанне, у якіх менавіта валютах захоўваць зберажэнні (прынамсі, тую іх частку, якую мы аддаём на захаванне ў замежных валютах), з майго пункту гледжання, пры ўсім багацці выбару, па меншай меры, на гарызонце ў адзін год можна аддаць перавагу долару", — падсумоўвае аналітык.

Па прагнозе Вадзіма Іосуба, да канца года курсы долара і еўра зраўняюцца.

Цягам гэтага года Вадзім Іосуб рэкамендуе захоўваць валюту ў доларах
Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі