ЦВК: За два дні прагаласавалі больш за 11% выбарцаў

ЦВК: За два дні прагаласавалі больш за 11% выбарцаў

За два дні датэрміновага галасавання на мясцовых выбарах прагаласавалі 11,06% выбарцаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтрвыбаркам.

У Брэсцкай вобласці за 13 і 14 лютага прагаласавалі 9,33% выбарцаў, у Віцебскай — 11,36%, у Гомельскай — 10,98%, у Гродзенскай — 9,66%, у Мінскай — 11,05%, у Магілёўскай — 11 , 72%, у Мінску — 12,67%.

Мясцовыя выбары адбудуцца 18 лютага. 

Датэрміновыя выбары выклікаюць вялікае пярэчанне ў незалежных назіральнікаў і праваабаронцаў. На гэтых выбарах назіральнікі ўжо заяўляюць, што выбаркамы завышаюць яўку выбарцаў на датэрміновым галасаванні. Напрыклад, на адным з мінскіх участкаў, па звестках назіральнікаў, яўка была завышаная ў 14 разоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі