Вы тут

Ці гарантуе татальнае назіранне сумленнасць выбараў?

У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Кампанія назірання "Права выбару — 2019" сочыць за парламенцкімі выбарамі ад самага пачатку. І яе ўдзельнікі падрыхтавалі ўжо дзве прамежкавыя справаздачы па выніках свайго назірання. Зараз "Права выбару" распачала назіранне на датэрміновым галасаванні на парламенцкіх выбарах — на 350 участках акрэдытаваны 671 назіральнік.

Чым была адметная агітацыйная кампанія і на што найперш звярнулі ўвагу назіральнікі? Што паказваюць першыя дні датэрміновага галасавання? Ці ёсць перашкоды працы незалежных назіральнікаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць каардынатары незалежнай кампаніі назірання “Права выбару — 2019” Вольга Кавалькова і Алесь Сілкоў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.