Чэхія, Славакія, Венгрыя і Кіпр блакуюць новыя санкцыі ЕС супраць Расіі

Верагодна, праз гэта санкцыі не былі ўведзеныя ў дзеянне апошнім рашэннем Еўрапейскага савета — рашэнне адкладзенае на тыдзень.

Financial Times спасылаецца на дыпламатычную крыніцу, якая сцвярджае, што чатыры краіны — Славакія, Венгрыя, Чэхія і Кіпр — выказалі занепакоенасць наконт увядзення больш жорсткага эмбарга. Гэтага дастаткова для зрыву санкцый. Выданне нагадвае, што для прыняцця такога рашэння патрабуецца аднагалосная падтрымка ўсіх краін-чальцоў ЕС.

Рэзка супраць новых санкцыяў выказаўся славацкі прэм'ер Роберт Фіца, перадае ВВС. Ён назваў санкцыі бязглуздымі і контрпрадуктыўнымі. "Пакуль мы не ўбачым эфекту ад тых санкцый, якія ўжо былі ўведзеныя, няма ніякага сэнсу ўводзіць новыя", — заявіў Фіца.

Фота Фіца — gazeta.uz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі