Мінскія "дынамаўцы" прайгралі маскоўскаму "Спартаку", хаця вялі 2:0

Мінскае "Дынама" прайграла "Спартаку"

Мінскае "Дынама" прайграла "Спартаку" / "Прессбол"

9 верасня хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ гулялі ў гасцях у маскоўскага "Спартака".

"Зубры" вялі ў гульні з лікам 2:0 дзякуючы Дзілону Дзюбэ і Раману Гарбунову. Аднак у другім перыядзе мінская каманда прапусціла чатыры шайбы.

Завяршылася гульня паразай "Дынама" — 2:5.

Наступны матч "бела-блакітныя№ правядуць 11 верасня супраць "Віцязя".

Пасля двух матчаў "Дынама" з двума ачкамі размяшчаецца на дзявятым радку Заходняй канферэнцыі КХЛ. "Спартак" пасля трох паядынкаў мае пяць балаў і займае другую пазіцыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі