Чатыры з пяці аб'ектаў харчавання і гандлю парушаюць санітарныя нормы

Зладзілі яго спецыялісты Міністэрства аховы здароўя. Па выніках праверкі парушэнні санітарных нормаў і правілаў выяўленыя на 82,3% правераных аб'ектаў, паведамляе tut.by.



Агулам за мінулы перыяд года было праверана больш за 17,5 тыс. аб'ектаў. Парушэнні санітарных нормаў і правілаў выяўлены на 14,6 тыс. аб'ектаў.



Асноўнымі парушэннямі з'яўляліся: рэалізацыя харчовай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці, недатрыманне тэмпературнага рэжыму рэалізацыі харчовай прадукцыі, нездавальняючы санітарны стан памяшканняў, гандлёвага і тэхналагічнага абсталявання, адсутнасць дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку харчовых прадуктаў.


 
Па фактах выяўленых парушэнняў было вынесена амаль 9000 пастановаў аб адміністрацыйных спагнаннях на агульную суму 13 мільярдаў 300 мільёнаў 150 тысяч рублёў. Было забаронена прадаваць каля 130 тон харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў.



Фота — 1c-ksu.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі