Чаму прэзідэнт Варшавы захацеў пазбавіць горад "беларускага духу"

Варшава / Reuters
Варшава / Reuters

Прэзентуючы канцэпцыю "Усмешка Варшавы", прэзідэнт сталіцы Польшчы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што з горада трэба выгнаць "беларускі дух". Маўляў, часткова Варшава спраектаваная "савецкімі сябрамі", таму ў горадзе адчуваецца "савецкі і беларускі дух", і з гэтым трэба нешта рабіць.

Нягледзячы на ​​тое, што Тшаскоўскі сам растлумачыў, што "Усмешка Варшавы" мае на ўвазе больш прасторы для мінакоў (пераходы-зебры замест падземных), веладарожак і зялёных зон, і менш палос для аўтамабіляў, сацсеткі абурыліся словамі пра "беларускі дух". У ліку пакрыўджаных апынуліся і шматлікія беларусы Варшавы.

Чаму?

"Беларускія гарады збольшага таксама праектаваліся «савецкімі сябрамі», пад уладай якіх была і сама Беларусь. А тут атрымліваецца, што нам закідваюць нешта нядобрае, нібыта гэта мы, беларусы, апаганілі Варшаву, хаця мы і самі тут, хутчэй, ахвяры ўсяго савецкага", — піша, напрыклад, Зміцер Кустоўскі.

Почему президент Варшавы захотел избавить город от "белорусского духа"
Рафал Тшаскоўскі / facebook.com/PolskieRadioUA

Прэс-сакратар варшаўскай мэрыі Каміль Дамброва паспяшаўся растлумачыць, што меў на ўвазе Тшаскоўскі.

"Кажучы пра «беларускі дух», мэр Тшаскоўскі меў на ўвазе архітэктуру і урбаністычныя савецкія і постсавецкія рашэнні, якія закранулі таксама і гарады БССР. Гаворка ішла выключна пра архітэктуру. Мэр Варшавы бачыць гэтае падабенства паміж Варшавай і Мінскам і хоча мяняць горад, каб ачысціць Варшаву ад сацрэалізму", — заявіў Дамброва ў каментары радыё "Свабода".

"Варшава мусіць быць адкрытай, і горадам для ўсіх. Усе, хто сумленна працуе і паважае закон, маюць права лічыць гэты горад сваім, — дадаў прэс-секреталь мэрыі. — У тым ліку і госці з Усходняй Еўропы. У мэра Тшаскоўскага вельмі сардэчнае стаўленне да беларусаў, украінцаў, расіян. Гэтыя словы былі накіраваны не супраць людзей, а супраць падыходу да архітэктуры, які выкарыстоўваўся ў Мінску ці Брэсце".

Рафал Тшаскоўскі ўзначальвае мэрыю Варшавы з 22 лістапада 2018 года. Яму 47 гадоў. Па адукацыі ён палітолаг. На выбары ішоў ад апазіцыйнай дзеючым польскім уладам "Грамадзянскай платформы". Тшаскоўскі выйграў выбары ў першым туры, набраўшы 56% галасоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі