Чакаць паводку? Ці прыйдуць залевы з Цэнтральнай Еўропы ў Беларусь

Паводка ў Румыніі

Паводка ў Румыніі / AFP

Моцныя залевы праз цыклон "Барыс" прывялі да сапраўднай паводкі ў шэрагу гарадоў Чэхіі, Польшчы, Румыніі і Аўстрыі. Цэнтральная Еўропа ўжо сур'ёзна пацярпела ад непагадзі, але пакуль лягчэй не становіцца: напрыклад, у польскім Уроцлаве ўдару стыхіі чакаюць да аўторка.

@euroradio.lite Польскі горад сышоў пад ваду. Гэта Глухалазы на мяжы з Чэхіяй. У горадзе жывуць каля 14 тыс чалавек. Паводка праз рэкордныя дажджы пануе ў шмат якіх месцах Цэнтральнай Еўропы. Сур’ёзных наступстваў чакаюць у тым ліку ў буйных гарадах Кракаў і Уроцлаў. Да Беларусі такія дажджы, на шчасце, не далятаюць. #навіны #польшча #новостипольши #беларусыпольши #głuchołazy #пабеларуску #беларусыпольшчы #пабеларуску ♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт

Нягледзячы на тое, што сур'ёзныя дажджы закранулі 14 верасня і Брэст, не падобна, што цэнтральнаеўрапейскі цыклон ударыць па Беларусі. На сёння метэаралагічныя карты і сэрвісы паказваюць, што "Барыс" застаецца над Польшчай, і да рэспублікі не дойдзе.

Ждать наводнений? Придут ли ливни из Центральной Европы в Беларусь
Прагноз на першую палову дня 16 верасня

Белгідрамет таксама не чакае прыходу залеў у Беларусь.

Ждать наводнений? Придут ли ливни из Центральной Европы в Беларусь

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі