Вы тут

"Купіла труну і другі раз пахавала сына". У Пінску эксгумавалі цела Сашы Коржыча

Магіла Сашы Коржыча на могілках пад Пінскам. Фота: Еўрарадыё

6 чэрвеня следчыя, якія вядуць справу гібелі Аляксандра Коржыча, эксгумавалі цела шарагоўца. Гэта было зробленая паводле патрабавання маці загінулага салдата Святланы Коржыч

"Вы можаце зразумець мой стан душы ці не? Я маці, якая страціла сына. Купіла труну за свае грошы. Гэта нармальная з'ява? Пахавала другі раз сына, ― абураецца Святлана Коржыч. ― За майткі і сцірку Саша два рублікі заплаціў. Для таго, каб патрапіць у спальню, пяць рублёў заплаціў. Я ўтрымлівала ротнага афіцэра, маме прапаршчыка камуналку аплачвала, тром сяржантам пайкі купляла. Вось разбярыцеся. Патэлефануйце Андрэю Раўкову і спытаеце, за што мама Сашы Коржыча не даплаціла, што цела яе сына так скалечылі".

Як паведамляла Еўрарадыё, 7 чэрвеня старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч распавёў, што маці Коржыча падала некалькі хадайніцтваў і, магчыма, будзе яшчэ адна экспертыза. Абвінавачаныя па справе тры сяржанты, якія знаёмяцца з 30 тамамі справы. Пасля гэтага знаёмства і ўсіх экспертых справа будзе перададзеная ў суд. 

Маці не пагаджаецца з высновамі следства і лічыць, што яе сын стаў ахвярай забойства. Следчыя мяркуюць, што Аляксандра Коржыча давялі да самагубства. Як паведамлялася раней, цела салдата знайшлі ў пятлі са звязанымі нагамі і нацягнутай на галаву майкай.

Смерць Аляксандра Коржыча адбылася ўвосень мінулага года ў навучальным цэнтры ў Печах па д Барысавам. Пасля гэтага здарэння ў войску прайшлі праверкі, па выніках якіх быў пачаты шэраг крымінальных спраў за дзедаўшчыну.