У Гродне здзейсніў суіцыд 20-гадовы сяржант, ён звязаны з іншым самагубствам

Фота са старонкі Фёдара Бунаса ва "УКантакце"
Фота са старонкі Фёдара Бунаса ва "УКантакце"

1 ліпеня ў адной з воінскіх часцей Гродзенскага гарнізона скончыў жыццё самагубствам сяржант-кантрактнік. Хлопца звалі Фёдар Бунас, яму было 20 гадоў. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі кіраўнік прэс-службы Мінабароны Уладзімір Макараў і брат загінулага вайскоўца.

Макараў у каментарыі Еўрарадыё расказаў, што малады чалавек звёў рахункі з жыццём за межамі вайсковай часці:

"Учынак вайскоўца кантрактнай службы меў прычыны, звязаныя выключна з асабістым жыццём і адносінамі. Тое, што здарылася, не звязана з праходжаннем службы, таму Міністэрства абароны лічыць недарэчным паведамляць іншыя падрабязнасці".

На старонцы ў Фёдара Бунаса "УКантакце" — суіцыдальны статус. Апошні раз ён з'яўляўся ў сацсетцы ў 20:11 1 ліпеня:

В Гродно совершил суицид 20-летний сержант, он связан с другим самоубийством
В Гродно совершил суицид 20-летний сержант, он связан с другим самоубийством

У сацсетках Фёдар Бунас пісаў, як здзекаваўся з салдат тэрміновай службы і атрымаў за гэта 4 гады хатняй хіміі пасля таго, як адзін з іх звёў рахункі з жыццём. Гэты запіс датаваны апошнімі чысламі чэрвеня 2019 года. Там хлопец піша пра тое, што асуджаны за дзедаўшчыну — па частках 1 і 2 артыкула 455 Крымінальнага кодэкса.

"У армусе адслужыў. Тыпу за 2017 год, а распачалі ў гэтым. У агульных рысах: калі служыў — зразумееш. За 7 кантосаў [удар далонню па патыліцы] і тры пляшкі прабіў [пляшку паварочваюць коркам да цела і прабіваюць па дне]".

В Гродно совершил суицид 20-летний сержант, он связан с другим самоубийством

Брат Фёдара Бунаса пацвердзіў Еўрарадыё, што гісторыя з судзімасцю — праўда. Падрабязнасцяў здарэння ён сам яшчэ толкам не ведае.

Бунас выпіў 100 таблетак прэпарата "Но-Шпа", пасля чаго выйшаў на вуліцу, дзе яму стала дрэнна. Дактары хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца, не змаглі выратаваць хлопца. Напярэдадні Фёдар пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Не выключана што менавіта гэта магло стаць прычынай самагубства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі