Вы тут

За 2018 год у беларускай арміі пакончылі з сабой 4 ваеннаслужачыя

Фота з суда па "справе Коржыча" / Еўрарадыё

За 2018 год чацвёра ваеннаслужачых беларускай арміі скончылі жыццё самагубствам. Двое з іх — салдаты тэрміновай службы, яшчэ двое — прапаршчыкі-кантрактнікі. Пра гэта распавёў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў:

Двое ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, прозвішчы якіх вядомыя. І двое вайскоўцаў, якія праходзілі службу па кантракце, якія [скончылі жыццё самагубствам] ў пазаслужбовы час, і гэта было звязана з выключна асабістымі матывамі”, — паведаміў Макараў.

Інфармацыя пра тры з чатырох выпадкаў самагубства з'яўлялася ў прэсе. 6 верасня ў вайсковай частцы №33933 ў Слоніме знойдзены павешаным радавы Аляксандр Арлоў. Праз два дні, 8 верасня, у лесе пад Гроднам знайшлі цела 26-гадовага салдата тэрміновай службы Сяргея Ясюкевіча. 22 чэрвеня 2018 года ў адной з частак полацкага гарнізона скончыў жыццё самагубствам прапаршчык Аляксей Сегадняеў.

Пра чацвёртага ваеннаслужачага, таксама прапаршчыка-кантрактніка, Уладзімір Макараў падрабязней не расказаў: “Мы такую інфармацыю не даём. Гэта было ў пазаслужбовы час, дома, па сямейных абставінах”.

У 2017 годзе ў арміі здейснілі суіцыд пяцёра вайскоўцаў, у тым ліку радавы Аляксандр Коржыч. Рэзанансную справу аб яго гібелі пачалі разглядаць у жніўні 2018-га. Вінаватымі ў давядзенні Коржыча да самагубства прызналі трох сяржантаў: Яўгена Бараноўскага, Антона Вяжэвіча і Ягора Скуратовіча. Яны атрымалі 9, 7 і 6 гадоў калоніі адпаведна.

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 22.04: