Цана для Беларусі на прыродны газ з Расіі будзе зафіксаваная на трохгадовы перыяд. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка, каментуючы ўчарашнія перамовы Лукашэнкі і Пуціна, перадае БЕЛТА.
Ён запэўніў, што для Беларусі гэтая цана з'яўляецца выгаднай і камфортнай. "Гэта працоўнае пытанне. Камерцыйная цана, якая сфарміраваная і пра якую учора дамовіліся прэзідэнты, яна грунтуецца на беларускай прапанове", — заявіў Галоўчанка.
Неўзабаве адпаведныя міністэрствы падпішуць камерцыйныя дамовы на пастаўку прыроднага газу ў Беларусь.
"Упершыню цана будзе зафіксаваная на трохгадовы перыяд, каб была пэўная стабільнасць і мы ў сваіх макраэканамічных разліках маглі зыходзіць з канкрэтнай лічбы", — патлумачыў Галоўчанка.