Вы тут

Бясплатны канцэрт J: MOPC адменены "па тэхнічных прычынах"

Уладзімір Пугач / Еўрарадыё

Бясплатны канцэрт J:MOPC пад адкрытым небам адменены "па тэхнічных прычынах". 19 верасня гурт Уладзіміра Пугача збіраўся граць у "Пясочніцы". Але не зраслося.

"Сябры! На жаль, па тэхнічных прычынах мы паведамляем аб адмене канцэрта J:МОРС.
Прыносім прабачэнні і спадзяемся на ваша разуменне!", —
такая аб'ява з'явілася ў інстаграм-акаўнце "Пясочніцы" літаральна за гадзіну да канцэрта.

За кароткі час гэта ўжо другі канцэрт J:МOPC, адменены ў апошні момант. 10 верасня гурт Уладзіміра Пугача павінен быў граць у Маладзечне, але за дзень да падзеі гарадская адміністрацыя раптам усвядомела складанасць эпідэміялагічнай сітуацыі ў горадзе і палічыла, што праводзіць мерапрыемства немэтазгодна.
 

А сённяшні канцэрт J:MOPC у выніку далі анлайн:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.