#бяспечныlive: тут праходзяць канцэрты, адмененыя праз каранавірус

Гурт :B:N: / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​
Гурт :B:N: / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

Увечары 18 сакавіка Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" правялі першы з серыі анлайн-канцэртаў "Бяспечны LIVE". З 20:30 да 21:30 па мінскім часе ў нашай студыі ігралі :B:N:. Паглядзець канцэрт можна было на сайце Еўрарадыё, на YouTube і ў "Фэйсбуку".

— Мы пагадзіліся на акустычны канцэрт анлайн, таму што, напрыклад, мая сліна не будзе ляцець на слухачоў. І вам не трэба будзе праціраць экраны сваіх манітораў... туалетнай паперай! — ледзь пачынаецца канцэрт, жартуюць з каранавіруснага ажыятажу музыканты.

#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
За паўгадзіны да канцэрта...
#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
Музыканты :B:N: прыйшлі ў студыю
#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
Лідар гурта :B:N: Алесь Лютыч
#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
Без дэзынфекцыі нікуды, нават на анлайн-канцэрт: "Мы зараз вам тут усё апрацуем!"

Музыкант Юзары, які апынуўся сярод гледачоў анлайн-канцэрта, заўважае, што яму вельмі падабаецца такі фармат. Маўляў, добра, што мы хоць бы так можам збірацца ў гэты няпросты час.

— Ці не страшна жыць у Шабанах? — цікавяцца фанаты ў Алеся Лютыча. Лідар :B:N: адказвае, што пасля Бярозы, адкуль ён родам, у Шабанах ні кропелькі не страшна.

#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
Ціха!
#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
Святло!
#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
Вядучы канцэрта Уладзіслаў Лепяшынскі
#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса

Хтосьці піша, што ў Лютыча новая кепачка.

— Я адрошчваю валасы, і цяпер там пад кепкай такое, што здымаць я яе дакладна не буду, — адклікаецца музыкант.

#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
Алесь Лютыч — ахвяра моды?

Людзі пішуць, што танцаваць пад :B:N: можна і дома: "Ніякі каранцін не перашкода, можна працягваць працаваць і ў такім фармаце". У рэальным часе канцэрт слухала больш за 1000 чалавек.

#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса

Праз каранавірус адменены дзясяткі канцэртаў па ўсёй Беларусі. Мы прыдумалі праект "Бяспечны LIVE", каб у цяжкія часы каранціну і самаізаляцыі вы не сумавалі вечарамі.

#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
Каманда "Арт Сядзібы" і :B:N: пасля канцэрта
#бяспечныlive: здесь проходят концерты, отменённые из-за коронавируса
:B:N: на Еўрарадыё

Анлайн-канцэрты са студыі Еўрарадыё будуць транслявацца кожны тыдзень. Зусім хутка мы напішам, хто стане нашым госцем наступны раз. Сачыце за навінамі, глядзіце жывыя ўключэнні, каментуйце, задавайце пытанні і дзяліцеся ўражаннямі ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #бяспечныlive. Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі