БТ аб інтэграцыйным інсайце "Коммерсанта": ну, хайпанули — і трэнд з імі!

Скрыншот з "Галоўнага эфіра"
Скрыншот з "Галоўнага эфіра"

У "Галоўным эфіры" — выніковай інфармацыйнай праграме на тэлеканале "Беларусь 1" — пракаментавалі публікацыю расійскай газетай "Коммерсантъ" інсайта аб праграме дзеянняў па развіцці інтэграцыі Беларусі і Расіі. Па словах вядучых эфіру, праграма "яшчэ на працоўнай стадыі, узгодненая толькі на ўзроўні ўрадаў", таму "ўсёведныя" расійскія СМІ "здэтанавалі" заўчасна.

"Ну, хайпанулі — і трэнд з імі!", — робіць выснову вядучы "Галоўнага эфіру" Максім Угляніца.

Сцвярджэнне "Коммерсанта" аб тым, што ў праграме інтэграцыі Беларусі і Расіі "фактычна на ўзроўні эканомік гаворка ідзе аб стварэнні з 2022 года канфедэратыўнай дзяржавы" названая гульнёй на ўзроўні фармулёвак. "Аматарам пашумець ў інфармацыйным полі загадана супакоіцца", — заключае журналіст.

Раніцай 16 верасня "Коммераснтъ" каротка пераказаў асноўныя палажэнні праграмы эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Расіі. У артыкуле не было ні адной цытаты з дакумента. Тым не менш, ён стаў прадметам абмеркавання СМІ і экспертаў.

Дэпутат Алена Анісім паспрабавала даведацца ва ўрадзе, ці адпавядае інфармацыя "Коммерсанта" рэчаіснасці. Аднак Савет міністраў заявіў, што дакумент апублікаваны не будзе. Пазней стала вядома, што яго распрацоўка вядзецца пад грыфам "Сакрэтна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі