Вы тут

Брытанскія марскія пехацінцы вярнуліся з Беларусі на радзіму

Брытанскія вайскоўцы ў Беларусі / @modmilby

28 брытанскіх марскіх пехацінцаў вярнуліся з Беларусі на радзіму, паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінабароны. У нашай краіне яны паўдзельнічалі на Віцебшчыне ў двухтыднёвай трэніроўцы "Зімовы партызан" разам з беларускімі міратворцамі. Яна праходзіла на палігоне Ласвіда. З-за адсутнасці снегу не ўсё з запланаванага ўдалося рэалізаваць.

Заяўляецца, што падобныя трэніроўкі актуальныя для Беларусі, паколькі плануецца пашырэнне ўдзелу нашай краіны ў міратворчай дзейнасці Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.